Майстар-клас па лінагравюры ў Кракаве

29.11.2025 13:00 - 14:30 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) 180 злотых

29 лістапада ў Кракаве пройдзе майстар-клас па лінагравюры „Навагоднія паштоўкі“, удзельнікі якога змогуць надрукаваць унікальныя навагоднія паштоўкі сваімі рукамі!


Удзельнікі пазнаёмяцца з тэхнікай лінагравюры, зробяць уласную пячатку па сваім малюнку, навучацца працаваць з фарбай і надрукуюць серыю святочных паштовак. Кожная з іх будзе жывой, тэкстурнай і ўнікальнай.  Пячаткі пасля майстар-класу застануцца ўдзельнікам, і яны змогуць друкаваць колькі заўгодна новых паштовак! 

Майстар-клас вядзе мастачка і ілюстратарка Наталля Аксіновіч.

Умець маляваць не абавязкова, на занятку выкладчыца пакажа, як стварыць малюнак, прыдатны для пячаткі

Група: 6–8 чалавек Працягласць: 3 гадзіны Кошт: 180 zł (кошт для пары 300 zł) 


Вам можа быць цікава

Выстава Dead Boy «Ты мяне бачыш?» у Варшаве

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 Temperatura 3.0 (ul. Kawcza 49)

Лекцыя пра заслаўскую калекцыю маляванак у Полацку

29.08.2026 (15:00 - 17:00) музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

PRAMIEŃ ва Уроцлаве

29.08.2026 (20:00 - 22:00) Stary Klasztor (ul. Purkyniego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ