Майстар-клас па роспісе шопераў «Цмокі-цмокі» ў Мінску

23.12.2023 14:00 - 16:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 30 рублёў
 

У суботу, 23 снежня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры — майстар-клас па роспісе шопераў «Цмокі-цмокі» з Ірынай князевай у межах праекта «Пісаная торба».




 Дата: 23 снежня

Час: 14.00

Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск 


З нагоды надыходзячага года агнядышнага Дракона мусім узгадаць, што ў нас ёсць свой, беларускі дракон, які завецца Цмокам, — зычлівая і прыязная да чалавека істота. 

Цмок шкадуе і ратуе людзей, а яшчэ дапамагае закаханым зберагчы і замацаваць трапяткія пачуцці. 

На аўтарскім занятку, у святочна-утульнай атмасферы, будзеце маляваць на торбах сваіх лагодных Цмокаў. Файны будзе падарунак сабе, каханым і сябрам! 


Падчас занятка больш даведаецеся пра Цмока як героя беларускай міфалогіі і літаратуры. 

Кошт удзелу — 30 рублёў. У яго ўваходзяць усе неабходныя матэрыялы: баваўняны шопер, фарбы, трафарэты і інш. 

Запісвайцеся па нумарах +375 29 811-21-85, +375 17 363-94-65, +375 17 395-44-47.







Вам можа быць цікава

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Максім Знак у Амстэрдаме

19.09.2026 (18:00 - 20:00) рэстаран «Pllek» (T.T. Neveritaweg 59)

Майстар-клас па спевах на Багач у Мінску

24.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ