У суботу, 22 сакавіка, мастачка Ірына Князева ладзіць у музеі гісторыі беларускай літаратуры майстар-клас па роспісе шопераў «Пісаная торба. Паэзія колеру».
Да Сусветнага дня паэзіі прапануюць мастацка-паэтычны занятак, дзе паэзія і жывапіс спалучацца ў чароўных інсітных выявах, зробленых сваімі рукамі.
Мастацкія вартасці «маляванак» непарыўна звязаны з паэтычна-ўзнёслым успрыманнем свету, спосабам самавыяўлення.
У тэхніцы і стылі беларускіх маляваных дываноў распішаце торбы-шоперы, каб расквеціць сабе вясну і блізкае лета.
А падчас работы прапануюць чытаць і складаць вершы.
Квіткі — 30 рублёў (уваходзяць усе матэрыялы: шчыльны баваўняны шопер чорнага колеру, фарбы, трафарэты і інш.).
Запісвайцеся па нумары +375 17 395-44-47.