Майстар-клас па роспісе шопераў у Заслаўі

14.02.2026 11:30 - 14:30 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13) 31,50

У суботу, 14 лютага, музей беларускай маляванкі ў Заслаўі ладзіць майстар-клас па роспісе шопераў.


Аўтарскі занятак вядзе народная майстарка, рупліўца захавання і адраджэння традыцыі роспісу беларускіх маляваных дываноў мастачка Ірына Князева.

Прапануюць пры дапамозе трафарэтаў размаляваць шопер у стылі і тэхніцы маляваных дываноў.

А яшчэ кожны, хто прыйдзе на занятак, зможа наведаць выставачныя залы Музея беларускай маляванкі з экскурсіяй ад найлепшых супрацоўнікаў музея (уключана ў кошт).

Працягласць - 3 гадзіны.

Кошт экскурсіі па музеі і майстар-класа - 31,50 рублі. Усе матэрыялы дадуць.

Запісвайцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава "Childhood. Postsoviet song" у Познані

17.01.2026 19:00 - 15.02.2026 21:00 Barak Kultury (al. Marcinkowskiego 21)

Выстава «Арт-рэгіён-2» у Віцебску

23.01.2026 17:00 - 22.02.2026 19:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Znich у Лодзі

14.02.2026 (19:00 - 21:00) Klub Wooltura (Wólczańska 40/42)

Спектакль «Валізка» ў Варшаве

01.03.2026 (19:00 - 21:00) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ