Спектакль «Валізка» ў Варшаве

01.03.2026 19:00 - 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21) ад 100 злотых

 
1 сакавіка, у нядзелю, каханенькія-родненькія Купалаўцы граюць у Варшаве спектакль «Валізка». 




Такое іншым разам здараецца — чалавек губляе сям’ю, сяброў, здароўе, не ведае свайго сапраўднага прозвішча, не разумее сэнс свайго існавання і не адчувае зямлі пад нагамі. Але аднойчы яго нападкае Вялікі Момант… 

Франсуа Жако выпраўляецца ў музей катастрофы, дзе ён зробіць нечаканае адкрыццё. 

Спектакль пра сённяшнее навязлівае прадчуванне вайны, адчуванне адказнасці перад радзімай. Спектакль пра годнасць. 

Рэжысер — Аляксандр Гарцуеў. 

У ролях — Андрэй Дробыш, Аляксандр Казела, Валянціна Гарцуева, Зоя Белахвосцік, Зміцер Есяневіч. 

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субцітрамі. 



Квіткі коштам ад 100 злотых бярыце па спасылцы


Вам можа быць цікава

Выстава Dead Boy «Ты мяне бачыш?» у Варшаве

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 Temperatura 3.0 (ul. Kawcza 49)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ