Майстар-клас па сожскай скані ў Гомелі

10.12.2022 12:00 - 14:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 12 рублёў

У суботу, 10 снежня, філіял Веткаўскага музея паўтарае ўнікальны майстар-клас па сожскай скані, які дужа ўпадабалі гамяльчане!



Дата: 10 снежня

Час: 12.00 (час мясцовы) 

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель


«Сожская скань» — неверагодна прыгожая тэхналогія інкрустацыі драўнянай стружкай. Адрадзіў яе ў 1990-я гады Уладзімір Валянцінавіч Цакуноў. Таму называюць яе яшчэ «гомельскай сканню» ці «Цакуноўкай».

Тэхналогія гэтая — выключна мясцовая з’ява і фактычна адзіны від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які ўзнік на Гомельшчыне ў XX стагоддзі.

Таму не абмініце магчымасці дакрануцца да ўнікальнага ды стварыць неверагодную ды рэдкую прыгажосць!

Дапаможа вам майстар Міхаіл Лізагуб.


Колькасць месцаў абмежавана — усяго шэсць, таму хутчэй запісвайцеся па нумары +375(232)509698.

Кошт удзелу — 12 рублёў.






Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Чадзій "Палессе" ў Мінску

12.12.2025 18:00 - 18.01.2026 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Калядная музыкатэрапія ў Н'ю-Ёрку

28.12.2025 (14:00 - 15:00) Carnegie Hall (57th Street and Seventh Avenue)

Каляды з Маляванычам у Сіэтле

09.01.2026 (19:00 - 21:00) Ukrainian cultural center Toloka (1940 124th Ave NE A108/A109)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ