Майстар-клас па вырабе абярэгу «Масленіца» ў Мінску

25.05.2022 16:00 - 18:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) 6 рублёў


26 траўня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца майстар-клас народнай майстрыні Таццяны Трушынай, якая навучыць ствараць абярэгавую ляльку «Масленіца».



Дата: 26 траўня

Час: 16:00

Месца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пам. 104), пр-т Незалежнасці, 116, Мінск


Хатняя лялька «Масленіца» — гэта абярэг для дома, сямейнага дабрабыту і ахова членаў сям’і ад злых сіл. Яе вырабляюць падчас Масленага тыдня.

У адрозненне ад вялікай лялькі, якая сімвалізуе зіму і якую звычайна спальваюць у апошні дзень свята, хатняя «Масленіца» захоўваецца ў доме і беражэ яго — ад Масленіцы да Масленіцы.

Важна зрабіць гэты абярэг сваімі рукамі, тады ён будзе мець вялікую сілу. Каб абярэг прывёў у хату шчасце і дабрабыт і затрымаў іх на цэлы год, ён павінен быць правільна зробленым. Гэтаму і навучаць на майстар-класе.

Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы «Жывыя крыніцы».




Вам можа быць цікава

Выстава відзікаў у Мінску

24.04.2025 11:00 - 25.05.2025 18:00 Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк)

Выстава Вікторыі Крупскай «Філасофія колеру» ў Віцебску

30.04.2025 17:00 - 01.06.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Анатоль Ляляўскі» ў Мінску

14.05.2025 (18:00 - 19:00) Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ