Майстар-клас па вырабе каляднай зоркі ў Заслаўі

24.12.2023 12:00 - 14:00 музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4) 10 рублёў
 

У нядзелю, 24 снежня, музей-запаведнік «Заслаўе» ладзіць новы калядны майстар-клас — гэтым разам па вырабе каляднай зоркі з лазы.





Дата: 24 снежня

Час: 12.00

Месца: музейна-выставачны комплекс, вул. Рынкавая, д. 4, Заслаўе 



Вядоўца — майстрыня Ангеліна Каралёва.


 Падчас стварэння гэтага незвычайнага ўпрыгожвання навагодняй елкі будзе самае месца для ўвасаблення творчай фантазіі, здольнасцей і трываласці. 


Удзельнікаў чакае і сувенір ад майстрыні. 

Працягласць — 2 гадзіны. 


Трэба запісацца папярэдне па нумары +375 17 5177611, бо месцаў абмежавана. 


Кошт — 10 рублёў. Усім удзельнікам майстар-класа, да таго ж, бясплатны ўваход у Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13).




Вам можа быць цікава

Кубак Мелказёрава ў Варшаве

01.08.2026 (10:00 - 14:00) AWF (ul. Marymoncka 34)

Беларускія стэндапы ў Вільні

01.08.2026 (19:00 - 23:00) Line Up (Geležinkelio g. 6)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ