Майстар-клас па вышыўцы ва Уроцлаве

22.03.2026 11:00 - 14:00 Сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54)) Бясплатнае
У нядзелю, 22 сакавіка, ва Уроцлаве ладзяць вышывальны варштат.

Напярэдадні Дня Волі самы час пазнаёміцца з народнай традыцыяй і стварыць нешта сваімі рукамі: вышыць невялічкі ўзор на сваім улюбоеным адзенні ці на адмысловай тканіне.

На варштаце вы:

  • дазнаецеся, дзе браць схемы для вышыўкі;

  • пазнаёміцеся з базавай тэхнікай вышыўкі крыжыкам;

  • зможаце пачаць уласную вышыванку або зрабіць невялікі сімвалічны ўзор.

Не патрабуецца ніякага досведу. Усе матэрыялы будуць на месцы.

Калі хочаце вышываць на сваім адзенні, не прыносьце тоўстую тканіну ці тканіну, якая моцна расцягваецца. На такой тканіне значна цяжэй вышываць.

Удзел, выглядае, вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Канцэрт камернай музыкі „In deine Hände …” ў Варшаве

21.03.2026 (18:00 - 20:00) Касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Майстар-клас па кірылічнай каліграфіі ў Варшаве

26.03.2026 (17:00 - 19:00) факультэт прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта (ul. Dobra 55 (аўд. 2.511, 2 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ