Майстар-клас па кірылічнай каліграфіі ў Варшаве

26.03.2026 17:00 - 19:00 факультэт прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта (ul. Dobra 55 (аўд. 2.511, 2 паверх)) Бясплатнае
У чацвер, 26 сакавіка, на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта ладзяць майстар-клас па кірылічнай каліграфіі.

Сустрэчу распачне адмысловы госць — Міхаіл Баярын, філосаф, лінгвіст, паэт, перакладчык, знаўца санскрыту, творца кірылічных шрыфтоў.

Ён распавядзе пра сваю працу над шрыфтам «Берагіня» — графікай, стылізаванай паводле беларускага арнаменту.

У практычнай частцы будзе магчымасць пазнаёміцца з асновамі кірылічнай каліграфіі, паспрабаваць пісаць сапраўднымі сталёвымі асадкамі і атрамантам.

Дадаткова вас чакаюць пропісі, дзякуючы якім можна будзе паправіць сваё пісьмо ад рукі.

Уваход вольны. Рэгістрацыі, выглядае, не патрэбна.



Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ