Майстар-клас па вышыўцы з Руфінай Базловай у Мінску

01.10.2022 - 02.10.2022 14:00 - 16:00 (Pils iela 23) 3 еўра

Гэтымі выходнымі, 1 і 2 кастрычніка, мастачка Руфіна Базлова, славутая сваімі вышыванкамі на злабадзённыя тэмы, і суполка мастачак «Stichit» запрашае беларусаў Рыгі на майстар-клас па вышыўцы «Stitched Freedom: «Framed in Belarus».



Дата: 1 і 2 кастрычніка

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: Pils iela 23, Рыга


Мэта акцыі #FramedinBelarus — распавесці пра кожнага несправядліва асуджанага грамадзяніна Беларусі і стварыць яго гісторыі ў традыцыйнай беларускай тэхніцы вышыўкі чырвонай ніткай на белым фоне.

Удзельнічаючы ў варкшопе, вы зможаце далучыцца да праекта і стаць часткай мастацкай салідарнасці. Удзельнікаў семінара навучаць першым крокам у працы са схемай і вышыўкай. Умець шыць і вышываць — не абавязкова!

Варкшоп ладзіцца ў межах арт-фэста «Survival Kit 13», які днямі праходзіць у Рызе.

Удзел у варкшопе бясплатны, трэба толькі зарэгістравацца па спасылцы. І для ўваходу на фэст патрэбна набыць квіток коштам 3 еўра. Гэта можна зрабіць на ўваходзе.

Мова варкшопа — ангельская. Усе неабходныя матэрыялы будуць прадастаўлены.




Вам можа быць цікава

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

«Традыцыйныя танцы ў Траецкім» у Мінску

20.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ