Амерыканскі фонд уганараваў Алеся Бяляцкага медалём за ўклад у развіццё дэмакратыі

Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі (NED) гэтай восенню ўручыць беларускаму праваабаронцу і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму Medal of Democracy Service — узнагароду за дзесяцігоддзі працы ў абарону свабоды, правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі, піша «Вясна».

Alieś Bialiacki

У NED адзначылі, што Алесь Бяляцкі перажыў зняволенне і шматгадовы пераслед за сваю барацьбу супраць аўтарытарнага рэжыму, дакументаванне парушэнняў правоў чалавека і падтрымку людзей, чые асноўныя правы былі парушаныя.

«Мы ганарымся магчымасцю адзначыць яго выключную мужнасць і непахісную адданасць дэмакратычнай будучыні Беларусі», — заявілі ў арганізацыі.

National Endowment for Democracy (NED, Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі) — гэта амерыканская недзяржаўная некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў 1983 годзе. Яе місія — падтрымка развіцця дэмакратыі, правоў чалавека, свабодных СМІ, грамадзянскай супольнасці і незалежных прафсаюзаў па ўсім свеце.