ПАДЗЕЯ ДНЯ: Майстар-клас па вышыўцы з Руфінай Базловай у Вільні

22.04.2023 - 23.04.2023 13:00 - 16:00 Нацыянальная мастацкая галерэя (Konstitucijos av. 22) Бясплатнае


Гэтымі выходнымі, 22 і 23 красавіка, мастачка Руфіна Базлова, славутая сваімі вышыванкамі на злабадзённыя тэмы запрашае беларусаў Вільні на майстар-клас па вышыўцы «Framed in Belarus».



Дата: 22 і 23 красавіка

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: Нацыянальная мастацкая галерэя, Konstitucijos av. 22, Вільня


Мэта акцыі #FramedinBelarus — распавесці пра кожнага несправядліва асуджанага грамадзяніна Беларусі і стварыць яго гісторыі ў традыцыйнай беларускай тэхніцы вышыўкі чырвонай ніткай на белым фоне.

Удзельнічаючы ў варкшопе, вы зможаце далучыцца да праекта і стаць часткай мастацкай салідарнасці.

Удзельнікаў навучаць першым крокам у працы са схемай і вышыўкай. Умець шыць і вышываць — не абавязкова!

Майстэрня разлічаная на дарослых і моладзь ад 16 гадоў і будзе на англійскай мове. Пры неабходнасці будуць каментары на літоўскай, беларускай ці рускай.

Працягласць — 3 гадзіны.

Падрабязней пра праект можна пачытаць на сайце framedinbelarus.net.


Удзел бясплатны, трэба толькі зарэгістравацца па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Канцэрт да Дня Незалежнасці Беларусі ў Беластоку

23.08.2026 (14:00 - 17:00) Хаб «Новая зямля» (ul. Św. Rocha 5 lok. 32)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ