Майстар-класы па пісанках і пасхальных вяночках у Гомелі (12+)

12.04.2025 12:00 - 16:00 філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а) 10 рублёў



У суботу, 12 красавіка, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі ладзіць да Вялікадня два майстар-класы.





У 12.00 прыходзьце на майстар-клас па яйках-пісанках.


Пры дапамозе свечак, воску і фарбаў размалюеце яйкі — зробіце «Велікодную пісанку».

З сабой вазьміце, калі ласачка, два белыя звараныя яйкі.


Кошт — 10 рублёў.


А ў 14.00 вяртайцеся на майстар-клас па пасхальных вяночках.


Вяночак, які ўяўляе сабой замкнёнае кола, сімвалізуе вечнае жыццё.

Пасхальны вянок — сімвал перамогі жыцця над смерцю.

Такім вяночкам будзе вельмі дарэчна ўпрыгожыць свой дом да свята, альбо ён можна стаць цудоўным падарункам.

Створыце вянок з птушачкамі, толькі майце на ўвазе, што ён будзе адрознівацца ад таго, што на афішы.

Кошт — 10 рублёў.


Запісвайцеся на майстар-класы загадзя па нумары +375 232 50-96-98 (з 9.30 да 18.00).



Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

«Дай дарогу!» ў Познані

15.08.2026 (18:00 - 21:00) Klub Schron (Kościuszki 68)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ