«Меер Аксельрод. Успаміны пра Менск»: выстава ў Мінску

08.11.2022 - 03.12.2022 17:00 - 18:00 літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) 5 рублёў

8 лістапада ў музеі Янкі Купалы адкрываецца выстава «Меер Аксельрод. Успамін пра Менск». Прымеркаваная яна да 120-годдзя мастака і 955-годдзя Мінска.



Дата: 8 лістапада

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: літаратурны музей Янкі Купалы, вул. Янкі Купалы, 4, Мінск


Выстава нібы адчыняе дзверы ў горад, які ў час стварэння малюнкаў меў назву Менск на чатырох дзяржаўных мовах, сярод якіх была ідыш. Усе працы захоўваюцца ў прыватнай калекцыі і экспануюцца ўпершыню.


Творчасць Меера Аксельрода (1902–1970) належыць гісторыі яўрэйскага, беларускага і расійскага мастацтва. Свой творчы шлях мастак распачаў у Мінску і назаўсёды захаваў духоўную сувязь з радзімай.


Меер Аксельрод нарадзіўся ў Маладзечне, адкуль сям’я вымушана выехала ў эвакуацыю ў час І Сусветнай вайны. Па вяртанні ў 1918 Аксельроды пасяліліся ў Мінску, на Юр’ева-Завальнай вуліцы, ля старажытнага замчышча, бо родны горад быў за лініяй фронту.


У 1921 годзе 36 работ Меера Аксельрода ўпершыню экспанаваліся на І Мастацкай выставе ў Мінску — і былі заўважаны. Малады творца быў накіраваны на факультэт графікі Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрняў (ВХУТЕМАС).


Выстава працуе па 3 снежня.





Вам можа быць цікава

Юбілейная выстава Леаніда Данэлія ў Мінску

02.09.2026 10:00 - 15.09.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Квэсткурсія «Таямніца манахаў-бернардынцаў» у Мінску (6+)

12.09.2026 (12:30 - 17:00) ля ўваходу ў Мінскую гарадскую ратушу (пл. Свабоды, 2а)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ