Квэсткурсія «Таямніца манахаў-бернардынцаў» у Мінску (6+)

12.09.2026 12:30 - 17:00 ля ўваходу ў Мінскую гарадскую ратушу (пл. Свабоды, 2а) 15 BYN
У суботу, 12 верасня, Музей гісторыі горада Мінска прапануе новую квэст-экскурсію «Таямніца манахаў-бернардынцаў». Вы станеце героямі захапляльнага даследавання.

Квэст-экскурсія пройдзе на тэрыторыі былога комплексу кляштара бернардынцаў. Тут манахі маліліся, лячылі гараджан, збіралі бібліятэку, трымалі стайні, свірны і бровары, але таксама захоўвалі таямніцы, схаваныя за тоўстымі сценамі манастыра.

Каб разгадаць сакрэты бернардынцаў, уважліва глядзіце па баках, вывучайце старажытныя артэфакты і шукайце падказкі, схаваныя ў глыбіні стагоддзяў. Кожны правільны адказ наблізіць вас да разгадкі, а кожная памылка можа заблытаць след.

Квіткі — 15 рублёў для дарослых, 8 рублёў для школьнікаў. Іх можна набыць па спасылцы. Альбо запісвайцеся па тэлефоне +375 17 337 24 30.

Дата і час: 12 верасня з 12:30, 14:30 і 15:30



Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Цюрыху

13.09.2026 (18:00 - 20:00) Punto de Encuentro (Josefstrasse 102)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ