Свята “Багач” у Музеі народнай архітэктуры і побыту

18.09.2021 11:00 - 19:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо) Бясплатнае

Багач — старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да восеньскага раўнадзення. Да гэтага часу скончваліся ўсе палявыя працы, як казалі ў народзе: «Багач заткнуў у страху рагач». З гэтага часу ўся праца пераносілася на падворак, у гумно, ёўню, млын. Нарэшце ўвесь хлеб сабраны і можна аддзячыць Маці-Зямлю за добры ўраджай. Сама назва свята адсылае нас да багацця, дастатку і дабрабыту, які селянін атрымліваў пасля збору ўраджаю.


На Багач усёй вёскай запаўнялі сявеньку свежанамалочаным жытам, устаўлялі ў яе свячу і разам з ёй урачыста абыходзілі ўсю вёску, пасля чаго пакідалі на год у аднаго з гаспадароў. Гэтая сявянька (якая таксама называлася «багач») мусіла прыносіць вёсцы і хаце, у якой заставалася, дабрабыт, багацце і шчасце.

Вас чакае:

расповяд аб традыцях свята «Багач»;
урачысты абыход вёскі;
майстар-клас па малацьбе і правейванні зерня;
музейны эксклюзіў — дэманстрацыя працы малатарні і веялкі;
традыцыйныя гульні і танцы.


За дадатковую плату можна:

набыць сувеніры ад народных майстроў;
наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Дата правядзення: 18.09.2021

Час: з 11.00 да 19.00

Кошт квіткоў:

для дарослых — 8.00 руб.;
студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) — 4,00 руб.;
для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі — 4.0 руб.;
для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна.


Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я. Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я. На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.


Вам можа быць цікава

Выстава «Натхненне маляваных дываноў» у Заслаўі

02.05.2025 11:00 - 01.06.2025 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Выстава «Віцебскі мастак» у Магілёве

02.05.2025 16:00 - 15.06.2025 19:00 абласны мастацкі музей імя П. Масленікава (вул. Міронава, 33)

Канцэрт Ільі Шынкарэнкі ў Мінску

17.05.2025 (20:00 - 22:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Вясновы Вайцюшкевіч у Сопаце

30.05.2025 (19:00 - 21:00) Teatr Atelier (al. Mamuszki 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ