Гэтымі выходнымі, 30 і 31 траўня, у галерэі «Арт Фабрыка» адбудзецца кірмаш сучаснага мастацтва OFF MUSEUM ART FAIR.
На кірмашы можна пабачыць і набыць працы сучасных беларускіх мастакоў.
На працягу дня вас чакаюць жывыя зносіны, аўтарскі DJ-сэт, падрыхтаваны спецыяльна для гасцей OFF MUSEUM, кнігі аб мастацтве і дызайне, а таксама майстар-класы для дзяцей і дарослых.
Рыхтуйце час і пад адукацыйную праграму:
30 траўня — лекторый «Мастацтва і архітэктура»
31 траўня — канферэнцыя «Ствараем асяроддзе — змяняем мысленне».
Падрабязную праграму абяцаюць апублікаваць у інстаграме кірмаша.
Кірмаш падыдзе і для сямейнага выхаду: будзе асобная дзіцячая праграма напярэдадні школьных канікулаў.
Квіткі коштам ад 20 рублёў на першы дзень да 75 рублёў на абодва дні з івэнтамі бярыце па спасылцы. Дзецям да 14 гадоў уваход вольны. Квіток з лекторыем не гарантуе зарэзерваванага месца ў зале.