• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Магілёў

Міхась Булавацкі: Матэматыка як частка культуры

Пачатак: 15.02 (15:00)
Канец: 15.02 (18:00)
Тэхнапарк
(Магілёў, вул. Ленінская, 63, ауд. 807)
Google

15 лютага арганізатары цыкла “Гораду і Свету” — Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” — запрашаюць на публічную лекцыю вядомага ў Магілёве спецыяліста ў галіне матэматычнай адукацыі Міхася Булавацкага “Матэматыка як частка культуры”. Магілёўскі “Тэхнапарк” (вул. Ленінская, 63, ауд. 807), пачатак а 15.00.

Матэматыку называюць самай дакладнай і самай строгай навукай — “царыцай навук”. Гэта грунтуецца на двух фактарах: 1) з аднаго боку, для матэматычных паняткаў уласціва  адназначнасць (недвухсэнсоўнасць), 2) а з другога — даказанасць кожнага новага сцвярджэння мусіць абапірацца на праўдзівасці і даказанасці папарэдніх. Але з гэтага вынікае пэўная праблема, бо ў такога ланцужка “сцвярджэнняў, зыходзячых з сцвярджэнняў” мусіў быць свой пачатак — пэўны набор першапачатковых паняткаў, якія не даказваюцца, а прымаюцца на веру. Ці не робіць гэта сумнеўным тэзіс, што матэматыка- дакладная навука, і ці не дазваляе нам паставіцца да яе як да сваеасаблівай рэлігіі?.. А можа, матэматыка — гэта гульня па пэўных правілах? Тады — хто і як прыдумвае гэтыя правілы?

Лектар наступнай публічнай лекцыі магілёўскага цыкла “Urbi et Orbi” матэматык Міхась Булавацкісцвярджае, што толькі з першага позірку матэматыка выглядае як адна цэласная навука. Насамрэч унутры яе суіснуюць некалькі, досыць адрозных матэматычных тэорый, што грунтуюцца на абсалютна розных наборах сцвярджэнняў (аксіём), якія часам супярэчаць адно аднаму. Можна было б падумаць, што гэтыя матэматычныя тэорыі, пабудаваныя на розных аксіёмах, павінны знаходзіцца ў стане няспынных спрэчак і варожасці, але яны зусім мірна ўжываюцца побач. Бо кожную з іх можна змадэляваць унутры любой другой, пагадзіўшыся на наданне “туманным” асноўным паняццям нейкага канкрэтнага зместу. “А можа, гэтымі матэматычнымі “правіламі гульні” варта было б скарыстацца пры вырашэнні грамадскіх, рэлігійных ці палітычных пытанняў? Можа, каб людзі ведалі матэматыку, так і было б?” — задаецца пытаннем лектар.

Разам з лектарам разважаем пра матэматыку як рэлігію і суадносіны ў ёй веры і строгай дакладнасці. Матэматыка як філасофія — што дае яна свету? Матэматыка як гульня па пэўных правілах – што яна можа даць грамадству?

Уваход вольны!

Больш падрабязна пра цыкл “Urbi et Orbi” чытайце на сайце Лятучага ўніверсітэта:

Даведка пра лектара:

Булавацкі Міхась — настаўнік вышэйшай катэгорыі, спецыяліст у галіне матэматычнай адукацыі. Выкладаў матэматыку ў школах, гімназыях, ліцэях г. Магілёва і Мінска, з 1979 па 1998 гг чытаў матэматычныя курсы і курс мэтодыкі выкладаньня матэматыкі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.Куляшова. З 1987 па 1992 г. — навуковы кiраунiк эксперыментальнага ўвядзення наватарскіх адукацыйных тэхналогій у школах Завадскога раёна г. Мінска. Па выніках працы ўзнагароджаны Ганаровай граматай упраулення адукацыi Мінскгарвыканкаму. Аўтар двух вучэбных дапаможнікаў для школьнікаў і некалькіх дзясяткаў метадычных артыкулаў для настаўнікаў. Кіраўнік праекта “Беларускае пяціборства”, старшыня магілёўскай суполкі Беларускага ПЭН-цэнтра.

Юлія Галіноўская, novychas.info


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип