Каманда CreateCulture распачынае музычны праект Perfect Music Live

Perfect Music Live — музычная праграма, «дзе жывы гук спалучаецца з шчырым інтэрв’ю і дакументальнай атмасферай. Гэта не проста лайв — гэта выказванне», — адзначаюць стваральнікі праекта.

Perfect Music Live

Першы герой Perfect Music Live — Кропка К. Адзін з самых самабытных музыкаў сучаснай Беларусі. У яго гуку — цішыня, напружанне і ўнутраны дыялог.

У выпуску:
  • 2 аўтарскія песні ў жывым выкананні
  • гутарка пра адзіноту, шчырасць і творчасць
  • стыльная карцінка і гук, што прамаўляе мацней за словы.