Міядзакі па-беларуску ў Тбілісі!

10.02.2023 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

10 лютага клуб «Кінаканапа» запрашае на прагляд чароўнага анімацыйнага фільма Хаяо Міядзакі «Вандроўны замак Хаўла» у беларускім дубляжы.



Дата: 10 лютага

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным), Тбілісі 


Адной жудаснай раніцай 18-гадовая Сафі прачынаецца ў целе пажылой кабеты. Спалохаўшыся ўласнага адлюстравання ў люстэрку, яна вырашае бегчы з горада як мага далей. На шляху счараваная дзяўчына сустракае дзіўную хату на ножках, якую насяляюць незвычайныя істоты. Каб пазбавіцца чараў злой вядзьмаркі, Сафі давядзецца дапамагчы адной з іх.

Японскі рэжысер Хаяо Міядзакі стварыў бясконца добрую і прыгожую казку, якую з захапленнем глядзяць людзі ўсіх узростаў.

То прыходзьце паглядзець тую казку па-беларуску і бярыце з сабой дзяцей — вас чакае ўтульная атмасфера сяброўства і папкорн!

Уваход вольны! Толькі зарэгіструйцеся па спасылцы!




Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Зёлкавы вечар для паненак у Тбілісі

26.08.2026 (19:00 - 21:00) «but first cacao» (37 Alexander Griboedov St)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ