Міядзакі па-беларуску ў Тбілісі: глядзяць «Скрадзеныя прывідамі» (18+)

06.05.2024 19:00 - 21:00 прастора «Кропка» Бясплатнае


 У панядзелак, 6 траўня, у Тбілісі — кінапрагляд па-беларуску.






Дата: 6 траўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «Кропка» (адрас нагадаюць па рэгістрацыі), Тбілісі 



Глядзяць неўміручае анімэ Хаяо Міядзакі «Скрадзеныя прывідамі» у беларускай агучцы.

 Гэта фільм пра моц звычайнай незвычайнай дзяўчынкі, пра прыроду, каштоўнасці, шчырасць і любоў. У анімацыі адмыслова няма ні цалкам станоўчых, ні цалкам адмоўных герояў.

 Стужка пранікнёная дабром і надзеяй, тым святлом, якога час ад часу не стае ў жыцці. 


Перад паказам вас чакае невялічкі расповед пра анімацыю, крыху кантэксту і паглыблення ў сусвет Хаяо Міядзакі. 

А пасля прагляду заставайцеся абмеркаваць пачуцці і ўражанні. 



Уваход вольны. Рэгіструйцеся праз апытанку.







Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Юбілейная выстава Леаніда Данэлія ў Мінску

02.09.2026 10:00 - 15.09.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Канцэрт «Непаўторныя вобразы беларускай оперы, і не толькі оперы» ў Мінску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) гістарычнае фае Вялікага тэатра (пл. Парыжскай камуны, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ