Міжнародны тэатральны фестываль «Паралельныя сусветы» ў Баранавічах

21.04.2015 18:00 - 22:00 Палац дзіцячай творчасці (вул. Савецкая, 136) Бясплатнае

Спектакль па п’есе Жана-Поля Сартра, драма па рамане Кена Кізі і фарс Карла Гоцы – гэтыя і многія іншыя пастаноўкі ў праграме Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Паралельныя сусветы».

Пяты, юбілейны фестываль-семінар дзіцяча-юнацкіх і маладзёжных аматарскіх тэатраў пройдзе ў Баранавічах, у Палацы дзіцячай творчасці, з 21 па 26 красавіка. У ім возьмуць удзел тэатральныя калектывы з пяці краін: Беларусі, Украіны, Расіі, Германіі і Чэхіі.

У праграме фестывалю – 18 спектакляў. 19-ы спектакль (па-за конкурснай праграмай) прадставіць тэатр-студыя «Паралель» з г. Баранавічы. Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца ў сераду, 22 красавіка, аднак першы спектакль гледачы змогуць убачыць ужо ў аўторак, 21 красавіка.

Уваход на спектаклі платны. Кошт квітка – 40 000 рублёў.

21 красавіка

18.00 – Ж. Сартр «За зачиненими дверима», драма. Тэатральная лабараторыя «ВiдСутнiсть» Роўна, Украіна.

20.00 – Вечар знаёмстваў

Праграму фестывалю глядзіце тут.

intex-press.by


Вам можа быць цікава

Джаз ад Міхновіча і Петчанкі ў Варшаве

14.05.2026 (20:30 - 22:30) галерэя «Septem of Swords» у бары «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Ілля Сільчукоў у Сіэтле

15.05.2026 (18:30 - 20:30) Lake Hills Blvd

Ноч музеяў у Азярцы

16.05.2026 19:00 - 17.05.2026 01:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ