Ілля Сільчукоў у Сіэтле

15.05.2026 18:30 - 20:30 Lake Hills Blvd 35 USD
15 траўня, у пятніцу, беларускі барытон Ілля Сільчукоў выступіць у Сіэтле.

Ці лічыце вы оперу нуднай, занадта сур’ёзнай ці «не для ўсіх»?

Спадар Ілля прапануе нефармальна зірнуць за кулісы жыцця на опернай сцэне.

Гэтым раз ён не проста выступіць — ён падзяліцца вясёлымі і нечаканымі гісторыямі са свайго жыцця ў цэнтры ўвагі. І так, абавязкова заспявае!

Вечар быў бы няпоўным без знакамітых дранікаў ад вядучай.

То бок, у праграме:

  • Размовы і смех

  • Жарты

  • Жывы спеў

  • Дранікі

Кубак гарбаты або келіх віна. Калі хочаце чагосьці большага — BYOB (Прыносьце ўласную бутэльку).

Квіткі коштам 35 даляраў бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Творчы вечар Людмілы Сільновай у Мінску

21.05.2026 (19:00 - 21:00) Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

26.05.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ