Міжсусветны дзень Бум-Бам-Літа

01.03.2016 19:00 - 21:00 кнігарня "Галіяфы" (Старавіленская, 6, Траецкае прадмесце) Бясплатнае

 

Традыцыйнае бумбамлітаўскае свята 1 сакавіка мусіць абудзіць не толькі змерзлых птушак і вусякоў. З надыходам вясны павінны адагрэцца літаратурныя галасы. Лёгкія напампуюцца свежым паветрам — пальецца, і загрукоча над беларускімі прашпектамі паэзія нашых няўміручых постмадэрністаў. Менавіта ў гэты веснавы вечар бумбамлітаўцы абяцаюць акцыю, падчас якой чытачы даведаюцца “Дзе ж цяпер начуе легендарны Тазік? Ці ён даўно пачывае ў Афрыцы і грае разам з тамтамамі?”

Бяруць удзел:

Ілля Сін, Вольга Гапеева, Пятро Васючэнка, Віктар Жыбуль, Серж Мінскевіч, Міхаіл Галдзянкоў, Зміцер Вішнёў, Алесь Туровіч, Юрась Барысевіч, Арцём Кавалеўскі

 

 


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

«Традыцыйныя танцы ў Траецкім» у Мінску

20.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ