Моўны панядзелак у Тбілісі

14.11.2022 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

У панядзелак, 14 лістапада, у Тбілісі — новая сустрэча беларускамоўнага клуба «Maja mova». Гэтым разам паглыбляюцца ў гісторыю моў!



Дата: 14 лістапада

Час: з 19.00 да 21.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным удзельнікам), Тбілісі


Госць сустрэчы — Торніке Берыдзе, шматмоўца, перакладчык з грузінскай мовы, аматар моў.

«Паспрабуем паглядзець на тое, як адны і тыя ж падзеі ўплывалі на беларускую і грузінскую мовы. Адчуем, што мовы — гэта жывыя істоты, і ў іх усё зусім як у людзей...»

На занятку вы:

Разгледзіце некалькі гістарычных перыядаў у жыцці грузінскай і беларускай моваў;

Прыгадаеце некалькі запазычаных словаў у абедзвюх мовах;

Пабачыце, як кожная з моваў перакройвала іншаземныя словы на свой густ.

А таксама ўпадабаеце найбольш трапнае грузінскае слова — і пазычыце яго сабе ў беларускую гутарку.

Захапіце добры настрой, цікаўнасць да беларускай мовы і ласункі да гарбаткі.

Удзел бясплатны. Запісвайцеся па спасылцы і далучайцеся!




Вам можа быць цікава

Аляксандр Баль у Беластоку

10.04.2026 (19:00 - 21:00) Beer4U (ul. Legionowa 14/16)

«Мова Нанова» ў Лодзі

10.04.2026 (19:00 - 21:00) MAL — Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

Сустрэча «Скрозь прызму часоў (касцюм: мінулае і сучаснасць)» ў Брэсце

11.04.2026 (12:00 - 14:00) гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

TEDxUlicaMińska ў Варшаве

18.04.2026 (12:00 - 14:00) B’Fort (Racławicka 99/будынак 07)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ