Сёння, 12 снежня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў пачынае працу выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum».
Мастацтва сучаснасці перажыло шэраг асноўных трансфармацый і зрушыла фокус даследавання з выявы на рэчавы складнік, які выказвае прадмет-твор. Дасягнуты цвёрды кансэнсус у тым, што намаляванае ёсць не больш за абстракцыя адлюстроўванага, па-за залежнасцю ад інтэнсіўнасці сродкаў выразнасці, накіраваных на імітаванне і падобнасць.
Дадзены праект працягвае і развівае пазначаную вышэй тэндэнцыю ўспрымання ў свядомасці гледача, факусуючы яго ўвагу на абстрактных вобразах, якія ўзнікаюць у ілюзіях гледачоў, але сфарміраваных выкарыстаннем пэўных матэрыялаў, такіх як нафта, інкарпараваная ў тканіну і абмежаваная памерам метр на метр для асобна ўзятага.
На выставе выкарыстана дваццаць такіх прадметаў аднолькавага памеру, якія фарміруюць абстрактныя вобразы ў свядомасці гледача ў залежнасці ад станаў і магчымасцей самога гледача.
Задачай праекта з'яўляецца факусіраванне гледача не толькі і не столькі на абстрактных вобразах, сфармуляваных у суцэльнае мастацкае выказванне, нафтай на палатне, якое сімвалізуе прастору той ці іншай карціны.
Нафта ў праекце з'яўляецца прамым выказваннем, сумленным і чыстым матэрыялам, які дае стваральную энергію дадзенаму праекту і беларускім мастацкім практыкам, а за межамі дадзенага праекту нафта, у прамым сэнсе, сілкуе сусветную эканоміку.
Нафта, змешчаная ў прастору палатна і размеркаваная там, не сімулюе і не імітуе выявы, яна з'яўляецца сабой, факусуючы ўвагу гледача на самой сабе, на матэрыяле, які скарыстаны для фармавання выявы самой сябе.
Праект візуалізуе і праяўляе з дапамогай палатна сам прыродны матэрыял, дэманструючы яго ў такой, дзе задача мастака – задача медыятара – ва ўсталяванні сувязі паміж прыродай, яе хіміяй і ўласцівасцямі, і чалавечай свядомасцю-ўспрыманнем, і ўсімі тымі вобразамі, якія могуць быць праяўлены ў таго ці іншага гледача ў залежнасці.
Куратар - Максім Пятруль.
Адкрыццё выставы адбудзецца ў сераду, 17 снежня ў 17.00.
Квіткі: 15 рублёў поўны, 4 рублі льготны.
Выстава працягнецца да 1 лютага.