Моўны панядзелак з Андрусём Такіндангам у Тбілісі

17.10.2022 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

У панядзелак, 17 кастрычніка, у Тбілісі — другая сустрэча беларускамоўнага клуба. З Андрусём Такіндангам!



Дата: 17 кастрычніка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным удзельнікам), Тбілісі 


Калі жадаеце паляпшаць сваё валоданне беларускай мовай ва ўтульнай кампаніі — далучайцеся.


 Гэтым разам удзельнікі:

навучацца набываць рэчы ў краме і замаўляць ежу ў кафэ;

абмяркуюць літару «Ў»;

пачытаюць вершаў і паспяваюць разам з Андрусём Такіндангам.


Захапіце добры настрой, цікаўнасць да беларускай мовы і ласункі да гарбаткі.

Вядоўца — спадарыня Воля, аматарка моў, закаханая ў беларускую.


Уваход вольны, але ж не забудзьцеся запісацца наўпрост у спадарыні Волі.





Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Свята да 35 гадоў Незалежнасці Беларусі ў Вільні

23.08.2026 (15:30 - 18:00) Дом нацыянальных супольнасцяў (Raugyklos g. 25)

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ