ПАДЗЕЯ ДНЯ: Монаперформанс «Сад» ад «Тутэйшага Тэатра» ў Мінску

08.04.2022 19:00 - 21:00 арт-студыя «Дуплекс» (пр-т Дзяржынскага, 9) Бясплатнае

8 красавіка «Тутэйшы тэатр» ставіць у Мінску монаперформанс «Сад» па матывах Чэхава.



Дата: 8 красавіка

Час: 19.00

Месца: арт-студыя «Дуплекс», пр-т Дзяржынскага, 9, Мінск

Страчанае.
Сад.
Памяць.
Гісторыя.
Сам-насам з адзінотай, з набытым садам, са страчаным лёсам.

Пераасэнсаванне п’есы Антона Чэхава праз аднаго персанажа, аднаго актора, аднаго чалавека. Тэксты складаюцца ў асаблівыя шэрагі, ў бязгучныя чароды, ў маўклівыя рытуалы.

Абраная форма монаперфоманса дазваляе надаць дзее інтымны і сакральны характар, выкарыстаць нязвыклыя для класічнага твора прыёмы, стварыць асаблівы аўтарскі кантэкст.

Мова — беларуская.

Рэжысер і актор Андрэй Саўчанка.

Імправізацыі на кантрабасе Эрык Арлоў-Шымкус.

Узрост: 14+

Абавязковы папярэдні запіс па тэл/Viber: +375 (29) 391-47-11.

Кошт — 20 рублёў.


Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Космас вакол нас» у Мінску

03.06.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» пад Беластокам

13.06.2026 11:00 - 14.06.2026 16:00 вясковая святліца ў Цялушках (Ciełuszki 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ