Монаспектакль «Сіняя-сіняя» ў Магілёве (16+)

10.07.2026 18:00 - 20:00 тэатр лялек (вул. Першамайская, 73) 35 BYN
У пятніцу, 10 ліпеня, тэатр лялек запрашае на монаспектакль «Сіняя-сіняя» паводле аднайменнага апавядання Уладзіміра Караткевіча.

«25-га ліпеня 1880 года. Вялікая паўночная Сахара. Іх засталося толькі двое: маленькая дзяўчынка Джаміля і Пятрок Ясюкевіч, былы паўстанец, былы беларус, былы чалавек. Чалавек без ежы, без вады, без радзімы».

Вас чакае казка пра Радзіму-Рай, гісторыя страты і здабывання, любові і смутку. Прыгожая, паэтычная і шчымлівая.

Рэжысёр — Ігар Казакоў;

Музыка — Аляксандр Літвіноўскі;

Мастачка — Таццяна Нерсісян.

Ролю грае Мікалай Сцешыц.

Спектакль ідзе на беларускай мове.

Квіткі коштам 35 рублёў бярыце ў касе тэатра альбо па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Стратовіч CLOWNERY ў Варшаве

12.06.2026 19:00 - 12.07.2026 18:00 House of Storks (Mickiewicza 18B)

Купалле ў Бярэзінскім запаведніку

04.07.2026 (19:00 - 22:00) Бярэзінскі запаведнік

Імпрэза «Купальскія гісторыі» ў Гродне

05.07.2026 (15:00 - 17:00) Новы Замак (вул. Замкавая, 20)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

05.07.2026 (15:00 - 17:00) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ