Перакладчык Сяргей Шупа завяршыў пераклад успамінаў Марка Шагала з ідышу. Ён зроблены на аснове машынапісу самай ранняй захаванай версіі тэксту з рэдактарскай праўкай часопіса «Di cukunft» з Нью-Йорка. Выхад кнігі запланаваны выдавецтвам «Мяне Няма» на восень 2026 года, піша «Еўрарадыё».
Ідышская версія аўтабіяграфіі была апублікавана ў 1925 годзе пад назвай «Ejgens» («Сваё») у пяці нумарах нью-йоркскага штомесячніка «Di cukunft».

Малюнак Марка Шагала / 1stdibs.com
Машынапіс аб’ёмам 80 старонак захоўваецца ў архіве часопіса ў Яўрэйскім даследчым інстытуце YIVO ў Нью-Йорку. Усе папярэднія варыянты тэксту страчаны.
Паводле слоў Сяргея Шупы, менавіта ідышская версія 1925 года захоўвае сапраўдны аўтарскі задум Шагала. Французская версія аўтабіяграфіі «Маё жыццё», якая выйшла ў 1931 годзе ў перакладзе Белы Шагал, па ацэнцы перакладчыка, істотна перапрацавана і згладжана.
Усе наступныя пераклады на іншыя мовы выконваліся менавіта з французскага тэксту.
Фрагмент унікальнай аўтабіяграфіі публікаваўся ў 2023 годзе на старонцы litradio. Цяпер чытачоў чакае поўная версія.