Мова нанова №8 – Рыгор Барадулін

03.03.2014 19:00 - 23:00 Галерэя Ў (Неалежнасці, 37а) Бясплатнае

Сябры, сёння мы страцілі найлепшага беларускага паэта Рыгора Барадуліна.

У панядзелак, 3 сакавіка, заняткі “Мовы нановы” будуць цалкам прысвечаны дзядзьку Рыгору. Будзе гучаць ягоны голас, ён будзе з намі на фота і відэа.

Алесь Камоцкі прыгадае доўгія гады свайго знаёмства з Барадуліным і выканае песні на вершы паэта — якія гэтак падабаліся самому аўтару.

Так сталася, што літаральна ўчора ўвечары, калі я (Глеб Лабадзенка) бачыўся з дзядзькам Рыгорам апошні раз, ён вельмі доўга распытваў пра нашыя з вамі курсы і цешыўся, што столькі людзей імкнуцца да мовы.

Таму мы і вырашылі не адмяняць заняткі з гэтай страшэннай нагоды, а сабрацца і прыгадаць гэтага Вялікага Беларуса.


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Літаратурны пленэр па апавяданні Васіля Быкава ў Ждановічах

22.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ