Мова нанова: модныя курсы беларускай мовы

24.02.2014 19:00 - 21:00 Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Тэма: Птушкі

Як назваць усіх птушак па-беларуску? Хто такая жаўна, амялушка і мармытуля паўночная? Колькі тысяч кіламетраўможа праляцець айчынная птушка без перапынку? Якая беларуская птушка самая масавая? А якая самая рэдкая? Якія ўнікальныя ў сусветным маштабе птушкі жывуць у нас? Пра ўсё гэта распавядзе старшыня грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Аляксандр Вінчэўскі!
Спецыяльны госць па скайпе з Чэхіі — арнітолаг Святлана Вранава, якая цудоўна гаворыць па-беларуску!
Граматычная тэма — правапіс прыставак. Будзьма пісьменнымі!
Музычны госць заняткаў — гурт “BosaeSonca”!
“BosaeSonca” – гурт, які вынайшаў сваю формулу беларускай эстэтыкі ў гучанні не толькі тэкстаў, але і музыкі. За апошні год «BosaeSonca» выдалі два паўнавартасныя альбомы і прэтэндавалі на званне “Герояў года” па версіі партала «Тузін гітоў». Апроч таго, “BosaeSonca” фігуруюць у намінацыі “Лепшы беларускамоўны альбом” за нашумелую плыту “Адпусці” і “Лепшы дэбют” за “Залаты” альбом па версіі experty.by.
Лідар гурта, Алесь Кот-Зайцаў, у суправаджэнні паплечнікаў з BS прэзентуе лепшыя песні альбома «Адпусці» на “Мова-нанова” 24-га лютага!


Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

«Васільковы пленэр» у Ждановічах

15.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

«Традыцыйныя танцы ў Траецкім» у Мінску

20.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ