Мова Нанова з лекцыяй пра Міхала Анемпадыстава ў Вільні

24.03.2022 18:00 - 19:30 Беларускі дом культуры (Vilniaus g. 20) Бясплатнае

24 сакавіка «Мова Нанова» ў Вільні ладзіць занятак, прысвечаны беларускаму мастаку і дызайнеру Міхалу Анемпадыставу.



Дата: 24 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі дом культуры, Vilniaus g. 20, Вільня

Міхал Анемпадыстаў — дызайнер, паэт, графік, публіцыст, асілак беларускай культуры. Найбольш вядомы яго твор — «Народны альбом» — з’яўляецца часткай сучаснага культурнага кода Беларусі.

Гаворка на занятку пойдзе пра Міхала Анемпадыстава як чалавека, як творцу. Пра тое, як ён стварае свой вобраз беларускай культуры праз зварот да гісторыі, ідэнтычнасці, стылю. Складае яго з розных сэнсавых і візуальных кампанентаў, надае каштоўнаснае вымярэнне і канцэптуальнае значэнне, здавалася б, звычайнымі і побытавым рэчам.

Прыходзьце на добрую размову пра добрага чалавека ды яго цудоўны сусвет.


Вам можа быць цікава

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Сустрэча з беларускімі літаратарамі ва Уроцлаве

22.09.2026 (17:00 - 19:00) Канферэнц-зала Асалінэума (pl. Nankiera 17)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ