ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Мова Нанова» ў Тбілісі навучыць лаяцца па-беларуску

20.02.2023 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

У панядзелак, 20 лютага, «Мова Нанова ў Тбілісі» рыхтуе да Дня роднай мовы дужа сакавіты ды насычаны занятачак і запрашае абмеркаваць традыцыйную беларускую лаянку.  



Дата: 20 лютага

Час: з 19.00 да 21.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным удзельнікам), Тбілісі

Госць — Уладзіслаў Гарбацкі, сацыялінгвіст, пісьменнік і перакладчык з Вільні.

Спадар Уладзіслаў паказыча вас сваімі знаходкамі для слоўніка нецэнзурнай лексікі. Яна і багатая, і вясёлая, бо беларусы не столькі мацюкаліся, колькі брахаліся. Дык калі ўжо брахацца, то па-беларуску!

Рыхтуйцеся да інтэрактыву: вас чакаюць словатворчыя гульні, сацыялінгвістычныя апытанкі, а яшчэ шмат смеху.

Удзел бясплатны. Запісвайцеся па спасылцы і далучайцеся!

Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

«Страшна і смешна» ў Вільні

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Беларускі дом у Вільні (Vilniaus g. 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ