#MuseumSelfieDay у Нацыянальным мастацкім музеі

17.01.2018 13:00 - 21:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 6 рублёў

Цытуючы лозунг Нацыянальнага музея ў Кабуле «Нацыя жыве, пакуль жыве культура», Нацыянальны мастацкі музей заклікае наведвальнікаў музеяў рабіць аўтапартрэты і выкладваць іх у інтэрнэт з хэштэгам # MuseumSelfie2018.

Мэта мерапрыемства – зрабіць наведванне музеяў больш папулярным і відавочным. Хэштэг # MuseumSelfie2018 #artmuseumby

Калі некалькі гадоў таму фота і відэаздымка ў музеях наогул былі пад забаронай, то цяпер без успышкі можна здымаць практычна ўсюды. Дырэктары многіх музеяў свету лічаць, што гэта спрыяе прасоўванню мастацтва і дапамагае данесці інфармацыю да людзей, якія наогул раней маглі нічога не чуць пра выставы, што адбываліся ў музеях.

Слова selfie (ад англ. Self – сам) упершыню з’явілася ў 2002 годзе на аўстралійскім форуме. У апошні час сэлфі не губляе папулярнасці, нават Папа Рымскі Францыск выкладвае сэлфі з наведвальнікамі Ватыкана. У 2013 годзе selfie было прызнана Оксфардскім слоўнікам англійскай мовы словам года. У 2014 годзе Міжнародны музейны праект Culture Themes прапанаваў інтэрнэт-карыстальнікам зрабіць своеасаблівы флэшмоб, выклаўшы ў сацыяльныя сеткі свае фотаздымкі на фоне музейных экспанатаў. У 2018 годзе сэлфі – гэта новы асветніцкі фармат, які прыцягвае ў музей новую аўдыторыю.

Музеі павінны быць адкрытымі для ўсіх і для кожнага і ствараць камфортнае асяроддзе, дзе будзе цікава і тым, хто першы раз прыйшоў у музей, і тым, хто думае, што яны добра знаёмы з творчасцю таго ці іншага мастака.

План:

1) Атрымаць асалоду ад выяўленчага мастацтва

2) Ацаніць інтэрактыўныя фотазоны

3) Прыняць удзел у квэсце па экспазіцыі

4) Наведаць часовыя выставы Мастацкага музея

5) Акунуцца ў чароўную прыгажосць і меладычнасць джаза

Кошт уваходнага білета 6 рублёў

Умовы ўдзелу – усе экспанаты павінны застацца некранутымі і цэлымі!

17.01.2018

13:00–21:00


Вам можа быць цікава

Выстава «Стратыграфія Заслаўя» ў Заслаўі (16+)

18.07.2025 17:00 - 28.09.2025 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Дзяніса Барсукова «Нефармат50» у Мінску

12.09.2025 19:00 - 05.10.2025 19:00 галерэя Саюза дызайнераў (вул. Брылеўская, 14)

NAVIBAND у Катавіцах

28.09.2025 (20:00 - 22:00) Piąty Dom (Jana Matejki 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ