Музейныя заняткі для дзяцей «Псалтыр — першая кніга Францыска Скарыны» ў Мінску

03.09.2022 13:00 - 14:00 Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116) 4,50 рублі

Трэцяга верасня Нацыянальная бібліятэка запрашае на творчую сустрэчу, прысвечаную першаму выданню Францыска Скарыны, якое сёлета адзначае 505-гадовы юбілей.



Дата: 3 верасня

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: Нацыянальная бібліятэка, пр-т Незалежнасці, 116, Мінск 


Псалтыр — адна з самых універсальных і запатрабаваных кніг Старога Запавету, якая змяшчае разнастайныя веды. Менавіта яе выданнем 6 жніўня 1517 г. пачаў выдавецкую справу Францыск Скарына.

На сустрэчы вы зможаце дакрануцца да таямніцы стварэння першай кнігі Францыска Скарыны, даведацца больш пра асаблівасці афармлення Псалтыра ды разгледзець выдавецкі знак — сігнет Скарыны (выява сонца і месяца), які суправаджае ўсю выдавецкую дзейнасць першадрукара.


Сустрэчу ладзяць для дзяцей 7–14 гадоў.

Кошт — 4,50 рублі для дзяцей, для дарослых, якія суправаджаюць дзяцей, — бясплатна.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная, таму запісвайцеся на нумарах (8 017) 293 27 82; (8 029) 18 18 451.







Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Квэст «Сакрэтны сеанс» у Мінску

12.09.2026 (16:30 - 18:30) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Спектакль «Несцерка» ў Віцебску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) тэатр імя Якуба Коласа (вул. Замкавая, д. 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ