Музычная калядная казка “Як Літара Ў ды Святы Мікалай Каляды ратавалі”

08.01.2021 15:00 - 16:00 Маладзежны Тэатр Эстрады (вул. Маскоўская, 18а) Бясплатнае

Музычная калядная казка “Як Літара Ў ды Святы Мікалай Каляды ратавалі” – цудоўны спосаб адсвяткаваць разам з дзецьмі старажытныя беларускія Каляды. Гэта ўжо трэці абсалютна самастойны калядны сюжэт з гэтай серыі казак, і пяты ў цыкле “Неверагодныя Прыгоды Літары Ў”.

Таксама, як мы памятаем, ў гэтым цыкле ёсць вясновая і восеньская казкі, “Як Літара Ў вясну гукала” і “Як Літара Ў Ярылу-Сонца ў вырай выпраўляла”.

Агулам усе часкі праекта выйшлі 30+ паказамі за тры гады, не толькі ў Мінску, але і некалькі разоў праехалі па Беларусі з паспяховымі гастролямі.

Паказ новай казкі серыі пройдзе 8 студзеня а 15-00 ў знаёмай залі – Маладзежным Тэатры Эстрады. Для тых маленькіх і дарослых гледачоў, хто па нейкіх прычынах не зможа прысутнічаць на паказе асабіста, каманда стваральнікаў казкі сумесна з сервісам kvitki.by рыхтуе сюрпрыз у сучасным лічбавым фармаце – магчымасць падтрымаць казку праглядам у інтэрнэт. Спасылка з явіцца на сервісе kvitki.by праз некалькі дзён пасля паказа 8 студзеня і будзе даступная да 19 студзеня, калі калядныя святы ў Беларусі традыцыйна сканчваюцца Вадохрышчам.

Дык пра што ж новы сюжэт? Гэтым разам Літара Ў, разумная беларуская дзяўчынка Янінка да нават сам Святы Мікалай змагаюцца супраць Мораку Заморскага. Мораку дапамагае, вядома, злая Марана. Выратаваць страчаныя, здавалася б, Каляды, а разам з тым і ўвесь Чароўны Бор змогуць толькі светлыя дзіцячыя душы.

Змаганне не будзе лёгкім. Але Дабро абавязкова пераможа!!!! 8 студзеня, Маладзежны Тэатр Эстрады, 15-00.

Убачымся? Дык канешне!!!


Вам можа быць цікава

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

20.12.2025 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Каляда ў Познані

20.12.2025 (19:00 - 21:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ