Музычная лекцыя Сашы Мацюховай «Шапэн: кампазітар на эміграцыі» ў Гданьску

27.06.2025 19:00 - 21:00 Dom Dzika (Aleja Generala Hallera 2B) 100 злотых



У пятніцу, 27 чэрвеня, у Гданьску адбудзецца музычная лекцыя Сашы Мацюховай «Шапэн: кампазітар на эміграцыі»





Даведаецеся, як вымушаны ад’езд паўплываў на творчасць і асобу Шапэна. 

Якая ў кампазітара была сям’я і як пачаўся яго музычны шлях. 

Чаму Шапэн пакінуў Польшчу і ўжо ніколі не змог вярнуцца. 

Як хвароба змяніла яго музыку. З кім ён сябраваў на эміграцыі, каго любіў. 

Спадарыня Саша распавядзе пра Шапэна не як пра персанажа з урокаў музычнай літаратуры, а як пра жывога чалавека — складанага, супярэчлівага. 

Вядома, паслухаеце яго мазуркі, паланэзы і накцюрны — з новым разуменнем, пачуццямі і ўражаннямі. 


Уваход — 100 злотых (у кошт уваходзіць келіх прасэка). Запісвайцеся па нумары 668 057 114.



Вам можа быць цікава

Купалле ў Азярцы

21.06.2025 (19:00 - 22:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Купалле з Пазнаньскім Спеўным Сходам у Познані

21.06.2025 (19:30 - 22:00) падворак Барака Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Лекцыя Змітра Юркевіча «Зачараваны родным краем» у Мінску

25.06.2025 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ