Света Бень у Люксембургу

27.06.2025 - 29.06.2025 18:00 - 18:00 ------------ ад 15 еўра

 

27 і 29 чэрвеня, у пятніцу і нядзелю, Света Бень грае ў Люксембург і дзіцячы спектаклік, і дарослы канцэрт, а таксама ладзіць трэнінг па валоданні голасам





27 чэрвеня ў 18.00 дарослых запрашаюць на сольны кватэрнік «З ямкі земляной», на якім прагучаць песні кароткія і доўгія, далікатныя і злыя, гучныя і не вельмі, зусім новыя і даўно знаёмыя, сыграныя аўтарам у тым выглядзе, у якім яны першапачаткова з’явіліся на свет — пад акампанемент укулеле, гармонікі і кішэннага піяніна. 

Як і належыць кватэрніку, канцэрт будзе напоўнены размовамі, вершамі і нечаканасцямі. 

Квіткі коштам 30 еўра — па спасылцы. Калі вы апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, для вас прадугледзілі квіткі за 15 еўра. 

 Дата: 27 чэрвеня 
 Час: 18.00 (час мясцовы) 
Месца: Le Quai Steffen/ 13 Place de la Gare, Люксембург 


 29 чэрвеня ў 14.00 адбудзецца майстар-клас па кіраванні голасам «Цёплае дыханне» (10+). 

Што гаворыць пра нас тэмбр і характар ​​нашага голасу? 

 Як зрабіць яго мацнейшым і выразнейшым? 

 Як не перанапружваць звязкі, не стамляцца, як не губляць голас ці што рабіць, калі гэта здарылася? 

 Як кіраваць сваім дыханнем? 

Будуць размаўляць пра самае простае і самае складанае — пра дыханне і голас як яго гукавое ўвасабленне.

 Трохі інфармацыі, шмат практыкаванняў і вельмі шмат адкрыццяў! 

Квіткі коштам 25 еўра — па спасылцы

 Дата: 29 чэрвеня 
 Час: 14.00 (час мясцовы) 
Месца: Youth Hostel Luxembourg/ 2 Rue du Fort Olisy, Люксембург


 

29 чэрвеня ў 17.00 адбудзецца паказ спектакля «Беспрацоўнае Дрэва», на які запрашаюць дзяцей ад 5 гадоў і добра выхаваных дарослых. 

Вас чакае гісторыя дрэва, якое змушана пакінуць парк, дзе ўсё сваё жыццё прапрацавала... дрэвам. Яго чакае дарога, напоўненая прыгодамі — то цудоўнымі, то небяспечнымі, а то і абсалютна нечаканымі.

 Гэта гісторыя пра тое, што кожны можа дапамагаць іншым, знайсці сяброў і сваю важную справу нават калі пазбаўлены дома і звыклага ладу жыцця. 

Гісторыю прыдумала, расказвае і паказвае Света Бень. 

Музыка — Лёня Башаркевіч. 

Працягласць — 50 хвілін. 

Спектакль ідзе на рускай мове. Квіткі коштам 35 еўра бярыце па спасылцы. Ёсць сацыяльныя квіткі па 15 еўра. 


 Дата: 29 чэрвеня 
 Час: 17.00 (час мясцовы) 
Месца: Youth Hostel Luxembourg/ 2 Rue du Fort Olisy, Люксембург


Вам можа быць цікава

Выстава «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу» ў Гомелі

19.06.2026 10:00 - 02.08.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ