Лекцыя Змітра Юркевіча «Зачараваны родным краем» у Мінску

25.06.2025 19:00 - 21:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 8 рублёў

 

У сераду, 25 чэрвеня, даследчык Зміцер Юркевіч чытае ў музеі гісторыі беларускай літаратуры лекцыю «Зачараваны родным краем»





Гэтай лекцыяй музей працягвае праект «Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і — гісторыя асобы». 

Жывапісец Вінцэнт Дмахоўскі лічыцца заснавальнікам айчыннага архітэктурнага пейзажа. Часам аўтара нават называюць першым беларускім пейзажыстам. 

Нягледзячы на значнасць гэтага творцы ў нашай гісторыі мастацтва, біяграфія Дмахоўскага ўсё яшчэ маладаследаваная. Мастак не мае манаграфій ды альбомаў з рэпрадукцыямі, а яго палотнаў у Беларусі, напэўна, не засталося зусім.

 Што да публікацый, то першы айчынны нарыс пабачыў свет у 1971 г. у кнізе Леаніда Дробава «Беларускія мастакі ХІХ стагоддзя». 

То паспрабуюць узнавіць яго жыццяпіс, далучыўшы як мага больш новых архіўных звестак. 

Гаворка пойдзе пра слынны род, чые карані звязаныя з Ашмяншчынай і Браслаўшчынай па бацькоўскай лініі, а па кудзелі яго гісторыя сягае да адной з найстаражытнейшых фамілій Зяновічаў з Полацкага ваяводства. 

Завочна павандруеце і па малой радзіме Вінцэнта Дмахоўскага — ваколіцах Іўя і Ліды. І канечне, пройдзецеся шляхам «Клода Ларэна віленскіх ваколіц», як празвалі мастака сучаснікі. 


Квіткі — 8 рублёў. 




Вам можа быць цікава

Майстар-клас па традыцыйных танцах у Мінску

19.07.2025 (16:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

J:МОРС у Сан-Францыска

03.08.2025 (18:00 - 20:00) Chez Nous Café (2159 Roosevelt Ave)

J:МОРС у Чыкага

10.08.2025 (18:30 - 20:30) ShANet Galleries (1040 S Milwaukee Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ