Музычная мапа Баранавіч: з тупікоў – у новыя перспектывы!

14.10.2014 19:00 - 21:00 ЭКГА “Неруш”, (Баранавічы, вул. Паўлава, 12.) Бясплатнае

14 кастрычніка ў Баранавічы завітае “Кірмаш праектаў” – прэзентацыя культурніцкіх ідэй і паспяховых практык, аб’яднаных мэтай развіцця музычнай сферы горада. Сустрэча стане працягам ток-шоу на гэтую ж тэму, але набудзе больш выразны трэнінгавы фармат. У фокусе – усталяванне партнёрскіх сувязяў паміж зацікаўленымі бакамі. Запрашаюцца ўсе неабыякавыя!

“Кірмаш праектаў” ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, які звычайна выглядае як публічная прэзентацыя гатовых ідэй паляпшэння мясцовага жыцця сродкамі культуры, трансфармуецца ў вандроўную творчую лабараторыю, а па сутнасці – адкрыты грамадскі мазгавы штурм. Тэма сустрэчы – перспектывы развіцця музычнага жыцця ў Баранавічах, а мэта – прапановы новых поглядаў на:
развіццё партнёрстваў у музычным полі горада;
– пазіцыянаванне мясцовай і беларускай музыкі (культуры) для жыхароў горада.

Цягам сустрэчы ўдзельнікі супольна прааналізуюць асноўныя вонкавыя і ўнутраныя праблемы і выклікі для мясцовай музычнай актыўнасці, склаўшы іх у дрэва праблемаў, а таксама трансфармуюць іх у мэты і магчымасці для музыкаў, арганізатараў канцэртаў, пляцовак і, канечне, слухачоў!
Калі вам неабыякава, што, як і наколькі часта адбываецца на музычных пляцоўках у Баранавічах, вы маеце сваё ўяўленне, якога музычнага жыцця вартыя Баранавічы, і калі творчая і аналітычная праца ва ўтульнай кампаніі, з гарбатай і печывам вас не толькі не пужае, але і інтрыгуе, то гэтая падзея не можа адбыцца без вас!

Уваход вольны. Для ўдзелу просім зарэгістравацца, даслаўшы сваё імя, прозвішча і род дзейнасці на kate.romanchik@gmail.com або па тэлефоне: (029) 279-63-39, (044) 579-63-39.
14 кастрычніка.


Вам можа быць цікава

Выстава «Радуніца» ў Беластоку

26.04.2025 16:00 - 18.05.2025 19:00 Chill Time Club (Святога Роха 5/32)

«Мова Нанова» з Сяргеем Бесарабам ва Уроцлаве

10.05.2025 (17:00 - 19:00) Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego (Szewska, 49 (3 паверх))

Вясновы Вайцюшкевіч у Сопаце

30.05.2025 (19:00 - 21:00) Teatr Atelier (al. Mamuszki 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ