Музей Багдановіча запрашае на літаратурны вечар “Сцежкі лёсу”

17.05.2016 17:00 - 17:00 Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Уваход вольны

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча 17 мая а 17-й гадзіне адбудзецца вечарына да 70-гадовага юбілею Васіля Гадулькі (1946 – 1993), выдатнага беларускага паэта, тонкага лірыка. Ён стаў вядомым чытачу толькі пасля смерці: адкрыў яго для ўсіх журналіст і сябра паэта Васіль Сахарчук. Кнігі вершаў Васіля Гадулькі “Голас” і “Па-над сцежкай лёсу” пабачылі свет, калі аўтара ўжо не было сярод нас.

У вечары возьмуць удзел беларускія літаратары, якія спрычыніліся да выдання кніг вершаў Васіля Гадулькі: Леанід Галубовіч і Галіна Самойла. Пра цікавыя факты з біяграфіі паэта распавядуць даследчыкі, якія працуюць над яго літаратурнай спадчынай: Вадзім Корань і Ціхан Чарнякевіч.

Далучыцца да высокай паэтычнага слова, паслухаць вершы запрашаем усіх цікаўных, аматараў айчыннай літаратуры.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Вечар джазавай музыкі ў Мінску

13.06.2026 (16:00 - 18:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

«Ноч Барсукоў» у нацпарку «Прыпяцкі»

20.06.2026 (12:00 - 12:00) ля гатэля «Тураў+»

Купалле пад Сіэтлам

20.06.2026 (12:00 - 12:00) Tolt-MacDonald Park & Campground (31020 NE 40th St)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ