Музейная акцыя “Дзясятка – за Коласа!”

21.02.2019 11:00 - 11:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Бясплатнае

21 лютага 2019 г. у 11 гадзін Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае далучыцца да музейнай акцыі “Дзясятка ‒ за Коласа!”, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Міжнародны дзень роднай мовы ‒ свята, якое з 2000 г. адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай заахвочвання моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі і спрыяння ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Народны паэт Беларусі Якуб Колас усё жыццё аддаў працы на глебе айчыннай культуры. Ён з’яўляецца адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы і новай беларускай літаратуры. За некалькі месяцаў да смерці паэт напісаў свой знакаміты ліст-заклік аб крытычным стане беларускай мовы, радкі якога і па сённяшні дзень з’яўляюцца актуальнымі: “Найвялікшым духоўным багаццем народа з’яўляецца яго мова. У мове адлюстроўвалася гісторыя народа, яго працоўнае жыццё, яго барацьба, яго смутак і радасць, яго прырода, яго любоў і гнеў”.

Удзельнікі музейнай акцыі“Дзясятка ‒ за Коласа!” павінны будуць напісаць дыктоўку па творах Якуба Коласа і вызначыць, з якога твора ўзяты ўрывак для дыктоўкі. Таксама кожны з удзельнікаў атрымае магчымасць паспрабаць свае веды па жыцці і творчасці Якуба Коласа,  а таксама беларускай мове, літаратуры ў інтарактыўнай гульні-віктарыне “Куфэрак скарбаў роднай мовы”. Удзельнікі, якія напішуць дыктоўку на дзесяць балаў і правільна назавуць твор Якуба Коласа, атрымаюць падзякі і памятныя сувеніры ад музея.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Сустрэча з беларускімі літаратарамі ва Уроцлаве

22.09.2026 (17:00 - 19:00) Канферэнц-зала Асалінэума (pl. Nankiera 17)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ