Музейныя заняткі “Францішак Скарына”

07.04.2017 18:00 - 18:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр. Незалежнасці, 116) 3 рублі

Запрашаем 7 красавіка дзетак 6–12 гадоў і іх бацькоў на заняткі “Францішак Скарына”.

Музейныя заняткі прысвечаны жыццю, дзейнасці і кніжнай спадчыне беларускага першадрукара. У музеі дзеці ўбачаць кнігі Ф. Скарыны, якія былі выдадзены ў 1517-м і якім у гэтым годзе спаўняецца 500 гадоў.

Заняткі праводзяцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне кніжнай культуры адбываецца з дапамогай дыялогу, гульняў і творчасці.

Пачатак заняткаў: а 18-й гадзіне.

Працягласць: 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання: 3.00 (тры рублі).

Адрас: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр. Незалежнасці, 116, г. Мінск

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.


Вам можа быць цікава

Саша Філіпенка ў Чыкага

26.08.2026 (19:00 - 21:00) KRUG Community Circle (1400 S Wolf Rd Ste 100, Wheeling, IL)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Лабараторыя пра Канстытуцыю ў Варшаве

29.08.2026 (09:30 - 16:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ