MY WAY FESTIVAL у Мінску

15.07.2023 - 16.07.2023 10:00 - 20:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2б) 17 рублёў

Гэтымі выходнымі, 15 і 16 ліпеня, у батанічным садзе — фэст самаразвіцця і здаровага ладу жыцця MY WAY FESTIVAL.



 Дата: 15 і 16 ліпеня

Час: з 10.00 да 20.00

Месца: батанічны сад, вул. Сурганава, 2б, Мінск

 Выгаранне? Панічныя атакі? Саслаб імунітэт? Здаюць нервы? На фестывалі вас чакае мноства актыўнасцей і лакацый, якія дапамогуць даць рады:

Зона ёгі, дзе кожны зможа пазнаёміцца са светам ёгі, паспрабаваць папрактыкаваць, пагутарыць з прафесіяналамі і атрымаць кансультацыі абсалютна бясплатна.

Зона спорту ад фітнэс-клубаў горада, якія прадставяць свае спартыўныя праграмы.

На галоўнай сцэне фестывалю выступяць спікеры ў галіне медыцыны, ментальнага здароўя, ёгі, медытацыі, псіхалогіі.

Зона адпачынку

Chill Out — гэта прастора, дзе кожны зможа расслабіцца пад медытатыўную музыку і не толькі.

Акрамя таго, на фестывалі будуць працаваць:

Маркет;

Фудкорт;

Дзіцячая зона;

Сямейная зона;

Зона ароматэрапіі;

Гарошак-маркет і шматлікае іншае.

 Арганізатары не абышлі бокам і дабрачыннасць. На тэрыторыі парку, будзе ўсталяваны астравок дапамогі бяздомным жывёлам. Кожны ахвотны зможа прынесці нешта карыснае, няхай гэта будзе корм, смакаты ці пялёнкі.

Кошт квітка на адзін дзень — 17 рублёў для дарослых і 10 рублёў для школьнікаў, бацькоў шматдзетных сем’яў і пенсіянераў.

Праграму фэста ды квіточкі глядзіце па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Вечаровая экскурсія па Беластоку

06.09.2026 (16:00 - 18:00) ля брамы ад вуліцы Міцкевіча на тэрыторыі палаца Браніцкіх

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ