Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» пад Маладзечнам

26.07.2025 16:00 - 20:00 (Маладзечанскі р-н, Мінская вобл.) Бясплатнае


26 ліпеня, у апошнюю суботу месяца, у фальварку Ракуцёўшчына адбудзецца свята паэзіі і песні ў гонар Максіма Багдановіча.




 

У праграме:

прывітальная імпрэза каля памятных камянёў з ускладаннем кветак;

канцэрт з удзелам беларускіх літаратараў, музыкаў, спевакоў;

творчыя заданні, інтэрактывы і квэсты; 

гульні, майстар-класы, разыгранкі і шмат іншых цікавостак. 

Наведвальнікі адчуюць атмасферу старасвецкага фальварка, пройдуць сцяжынкамі Максіма Багдановіча, атрымаюць асалоду ад лета і зловяць натхненне на добрыя справы. 

Уваход вольны!



Як даехаць: 

трансфер Мінск-Ракуцёўшчына-Мінск, арганізаваны музеем Багдановіча (кошт – 30 рублёў, замаўляйце месцы па нумары + 375 17 378 57 82 (спадарыня Алена); просяць аплаціць загадзя.

электравік Мінск-Маладзечна — да станцыі Уша;

 маршрутка Мінск-Краснае, Мінск-Маладзечна — да в. Краснае (прыпынак каля танка); 

уласнае аўто — да в. Ракуцёўшчына (GPS-каардынаты 54.2541, 27.0925).








Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ