Мыслярскі салон у Вільні

02.09.2025 18:30 - 20:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) Бясплатнае



У аўторак, 2 верасня, у Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча ў межах Тыдня беларускай культуры ладзяць мыслярскі салон «Між гарадамі і эпохамі». 




Спікеры:
 

 Альфрэдас Бумблаўскас, прафесар Віленскага ўніверсітэта, вядомы літоўскі гісторык, спецыяліст па эпосе Вялікага Княства Літоўскага. Разважае над культурнай дынамікай рэгіёну і гістарычнай памяццю. 

 Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук. Даследуе сучасную беларускую ідэнтычнасць і гістарычную памяць. 

 Мадэратар — Сяргей Дубавец, пісьменнік, журналіст. 

План такі:
 

 паглыбіцеся ў сцяжынкі гісторыі- ад Вялікага Княства да сучаснай беларускай культуры; 

 абмяркуеце, як Менск і Вільня фармуюць нашы культурныя коды; 

 знойдзеце прычыны сучасных культурных з’яваў — праз прызму гісторыі, этнаграфіі, літаратуры. 


 Уваход вольны, данаты вітаюцца. 



Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Спектакль «Чорт і баба» ў Брэсце (16+)

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ