«На моры вутка купалася»: масленічная вечарына ў Мінску

15.03.2024 18:30 - 20:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 5 і 8 рублёў
 

У пятніцу, 15 сакавіка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры — масленічная вечарына са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам «На моры вутка купалася».





 Дата: 15 сакавіка

Час: 18.30

Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск



Запрашаюць вясну гукаць ды Масленку святкаваць! Танчыць ды спяваць! 

Таксама будзе майстар-клас па вырабе пластылінавых птушачак. Бо здаўна стварэнне птушкі сваімі рукамі з паперы, саломы ці дрэва лічылася сімвалам вясны і хуткага яе прыходу. 


На майстар-клас запісвайцеся па нумары +375 17 363 56 21. 

На спевы ды танцы — проста прыходзьце. 

Квіткі — 8 рублёў на музычную праграму, 5 рублёў на майстар-клас.






Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

26.09.2026 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ