“Нацыянальная самасвядомасць”. Публічная прамова Бруса Бакнэла

20.11.2015 18:30 - 21:00 Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57) Бясплатнае

Што аб’ядноўвае Беларусь і Вялікабрытанію сёння? Ніколі не здагадаецеся, што гэта праблемы нацыянальнай самасвядомасці. Для беларусаў пытанне ідэнтычнасці – адно з тых, асабліва балючых і вострых, на якія пакуль няма адназначных адказаў. Нам нават можа падавацца, што ў гэтым спецыфіка толькі беларускага кантэксту і прыкмета недафармаванасці нашай нацыі, што ёсць краіны, дзе гэтае пытанне не мае ў сабе такога праблемнага складніка. Напрыклад, Вялікабрытанія – з яе багатым гістарычным досведам краіны, што спалучыла ў адным каралеўстве мноства этнічных, рэлігійных, канфесійных, сацыякультурных і іншых ідэнтычнасцяў. Як у палітычнай прасторы, так і на семантычным ўзроўні там дасягнуты выразны кансэнсус і сфармавана даволі акрэсленая ідэнтычнасць. З гэтага пункту гледжання Вялікабрытанія выглядае даволі шчасна. А што скажуць на гэта самі брытанцы? Ці для іх пытанне нацыянальнай самасвядомасці ўжо вырашанае і састарэлае? У пошуках адказаў звернемся да асобы, аўтарытэт якой не выклікае сумневу – Амбасадара Яе Вялікасці спадара Бруса Бакнэла, чалавека, які не толькі дасканала ведае сваю гісторыю і культуру, але і не завочна знаёмы з беларускай.

У адмысловым блогу “4 o’clock з Брусам Бакнэлам” на сайце Грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” энэргічны, шчыры і адкрыты да дыскусій спадар Бакнэл, спрабуючы тлумачыць беларусам Брытанію, разважае таксама і над пагрозамі нацыянальнай ідэнтычнасці ангельцаў. Сёння яна размываецца пад уплывам працэсаў глабалізацыі, а нацыянальныя сімвалы Брытаніі сталі настолькі прывабнымі і растыражаванымі, што ўжо перасталі належыць толькі знакавай прасторы Вялікабрытаніі – яны забруджаныя іншымі канатацыямі. І тут немагчыма не задацца пытаннямі: на чым сёння базуецца нацыянальная ідэнтычнасць Аб’яднанага Каралеўства? Як паставіцца да жыхароў “туманнага Альбіёну” – гэта набор розных нацыяў, аб’яднаных тэрытарыяльна – брытанцаў, шатландцаў, валійцаў? Ці гэта ўсё адна велікабрытанская нацыя? Ці магчыма мульцікультурная ідэнтычнасць як адказ на выклікі глабалізацыі?

У публічнай прамове “Нацыянальная самасвядомасць” з цыклу Urbi et Orbi, Амбасадар Вялікабрытаніі Брус Бакнэл па запрашэнні Лятучага ўніверсітэту і Галерэі TUT.BY дзеліцца разважаннямі пра адметнасць нацыянальнай самасвядомасці сваёй краіны і спрабуе яшчэ раз агучыць тыя акцэнты, пытанні, якія лічыць важнымі як для брытанцаў, так і для беларусаў. Лекцыя адбудзецца 20 лістапада а 18.30 у Галерэі TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57). Уваход вольны!

У бліжэйшыя дні чытайце інтэрв’ю з ганаровым лектарам напярэдадні прамовы. Сачыце за навінамі на сайце Лятучага: www.fly-uni.org

Дадатковая інфармацыя: тэл.+375297422040


Вам можа быць цікава

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава sierafimuss «Частковая прысутнасць» у Познані

13.06.2026 17:00 - 02.07.2026 19:00 фундацыя КУТ (Крамарска, 32 (3 паверх))

Выстава «Літва вачыма беларускіх мастакоў» у Троках

30.06.2026 18:00 - 14.07.2026 18:00 Trakų kultūros ir meno centras (Vytauto g. 69)

Вечар джазавай музыкі ў Мінску

04.07.2026 (16:00 - 18:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ